Кантрольная работа "Назоўнік" (4 клас, 3 чвэрць)
Кантрольная работа па тэме “Назоўнік” (4 клас, 3 чвэрць)
Мэта: праверка ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па тэме.
Змест
1. Вызначэнне слоў, якія адказваюць на пытанні: “хто?”,
“што?”.
2. Вызначэнне роду назоўнікаў.
3. Вызначэнне ліку назоўнікаў.
4. Пастаноўка пытанняў да назоўнікаў.
5. Скланенне назоўнікаў.
I варыянт
1. Выпішыце ў адзін слупок словы, якія адказваюць на
пытанне “хто?”, а ў другі – словы, якія адказваюць на
пытанне “што?”.
Стол, мядзведзь, ліса, ручка, рака, фарба, воўк, рыбалоў,
снег, сшытак, елка, воблака.
Хто? Што?
_________________ _________________
2. Выпішыце назоўнікі ў тры слупкі.
Мора, бераг, марак, медаль, хмара, дождж, карабель,
сцюжа, турыст, сонца, кропля, жыта, цішыня, маладосць,
шынель, гора, сабака, гусь.
м.р. ж.р. н.р.
(ён, мой) (яна, мая) (яно, маё)
_____________ ______________ ______________
3. Выпішыце ў адзін слупок назоўнікі адзіночнага ліку,
а ў другі – множнага.
Дзед разам з унукамі гулялі ў садзе. Хоць дзень быў
спякотны, але тут панаваў прыемны халадок. Пахла
садавінай і травамі. Ідучы ўслед за дзедам, дзеці ўважліва
прыглядаліся да дрэў, на якіх віселі падобныя на зялёныя
званочкі грушы, яблыкі, слівы.
адз.л. мн.л.
________________ ________________
4. Пастаўце ў дужках пытанні да назоўнікаў, запішыце.
Абазначце канчаткі назоўнікаў.
Спяшаючыся да (…?) сябра.
Аднёс (…?) сябру.
Наведаў (…?) сябра.
Ганаруся (…?) сябрам.
Напісалі аб (…?) сябры.
5. Праскланяйце назоўнікі, ужываючы, дзе патрэбна,
прыназоўнікі.
Н. зямля, лес, мора.
Р.
Д.
В.
Т.
М.