Внеклассное мероприятие "У сімвалах дзяржавы - гісторыя майго народа" 4 класс
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“ Сярэдняя школа в.Новыя Лышчыцы”
Выхаваўчае мерапрыемства
“У сімвалах дзяржавы –
гісторыя майго народа”
Падрыхтавала
Кандрацюк Вольга Сцяпанаўна
настаўнік пачатковых класаў
1 кваліфікацыйнай катэгорыі
2017 год
Тэма. У сімвалах дзяржавы – гісторыя майго народа
Мэта: фарміраванне ўяўлення пра нацыянальныя сімвалы Рэспублікі
Беларусь: герб, сцяг, гімн
Задачы:
1. Вучыць адрозніваць беларускія нацыянальныя сімвалы ад
сімвалаў іншых краін; пазнаёміць са значэннем кожнага сімвала;
2. Развіваць зрокавую і слыхавую ўвагу, творчыя здольнасці
вучняў;
3. Выхоўваць павагу да сімвалаў краіны, гонар за яе, любоў да
свайго народа.
Матэрыялы: малюнкі раслін, часткі герба РБ, клакат, белыя лісты
паперы, фарбы, запісы гімнаў розных краін, карткі з гербамі РБ і інш. краін,
сігнальныя карткі, лісткі клена з паперы жоўтага і зяленага колерай, клей,
нажніцы, салфеткі.
Папярэдняя работа: вучні рыхтуюць паведамленні, вершы і
ілюстрацыі раслін
Ход мерапрыемства
1. Уступная гутарка
Гучыць ціхая музыка (беларускі матыў).
Настаўнік чытае верш:
Шчочку да вуснаў туліць,
Каб таямніцу спытаць:
- Белая Русь, матуля,
- Гэта дзяўчынка? Так?
Як называецца дзіўна…
Ты пра яе раскажы.
- Белая Русь – Радзіма.
- Перад табой ляжыць.
(Д. Бічаль-Загнетава)
- На нашай планеце шматрозных краін. У кожнай краіны ёсць свае
сімвалы.
- Якія існуюць сімвалы? (паказвае малюнкі з гербамі, сцягамі розных
краін)
- Сёння мы з вамі пагаворым аб сімвалах нашай Радзімы.
2. Асноўная частка
Настаўнік:
- Які з сімвалаў лічыцца галоўным?
- Герб лічыцца галоўным сімвалам краіны. Ён можа паведаміць
цікавую гісторыю аб жыцці беларускага народа. Усё, што намалявана на
гербе, мае сваё значэнне. Тыя людзі, якія ведаюць, як характарызаваць
намаляванае на гербе, могуць шмат расказаць пра наш народ. А сёння нам
раскажуць аб ім нашы вучні.
Першы вучань:
- Тэррыторыя нашай Раздімы абазначана на геаграфічнай
карце зялёным колерам (паказвае карту). Гэта межы нашай дзяржавы.
Тэрыторыя асвечана ззяннем залатых сонечных променяў, якія
ўзыходзяць над блакітнай і зялёнай зямлёй. Сонечныя промні
абвяшчаюць шчаслівае жыццё. Зялёна-блактіны шар – знак таго, што
Рэспубліка Беларусь адна з дзяржаў у свеце. Ён гаворыць аб тым, што
наш народ роўны сярод усіх народаў на зямлі.
Другі вучань:
- Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця. Гэтыя выявы
на гербе адлюстроўваюць традыцыі нашых продкаў, якія пакланяліся
маці Зямлі і ўзыходзячаму Сонцу. Сімвалы Зямлі і Сонца азначаюць
надзею людзей на росквіт Беларусі.
Трэці вучань:
- Пяціканечная зорка на гербе – знак бяспекі, мужнасці.
Прысутнасць зоркі азначае гатоўнасць кожнага жыхара да абароны
сваёй Радзімы.
Чацвёрты вучань:
- Абрамляе наш герб вянок са спелых каласоў жыта.
(Вучань чытае верш на памяць)
Палае жыта маладое,
Коціць плаўна хвалі да шашы,
Пачуццё высокае, зямное
Выспявае песню ў душы.
- Жыта – гэта сімвал галоўнага багацця нашых людзей –
хлеба.
Пяты вучань:
(Вучань чытае верш на памяць)
Абмыўся луг начнымі росамі.
Нектарам пахне травастой,
На канюшыне пчолы з восамі
Вядуць размовы між сабой.
- Канюшына – лепшая страва для жывёл. Кветкі канюшыны з
аднаго боку герба.
Шосты вучань:
- А з другога боку герба – вянок, пераплецены блакітнымі
кветкамі льну.
(Вучань чытае верш на памяць)
Хутка восень. Гай стаіць самотны.
Сняцца клёнам сонечныя сны.
І звіняць пад ветрыкам лагодным
Тысячы званочкаў ільняных.
- Лён – расліна, з якой людзі робяць адзенне, ручнікі і іншыя
прадметы.
Сёмы вучань:
- Вянок на гербе абвіты чырвона-зялёнай стужкай з надпісам
“Рэспубліка Беларусь”.
Настаўнік:
- Герб нашай краіны – гэта запамінальная кніга-летапіс, якая
апавядае пра беларускі народ і яго гісторыю. Герб упрыгожвае бубынкі
органаў дзяржаўнай улады. Выява герба Рэспублікі Беларусь
сустракаецца на ўсіх дзяржаўных дакументах і пячатках.
Гульня “Ці ведаем мы герб сваёй краіны?”
Пасля расказаў дзяцей усе разглядаюць герб РБ і вучацца знаходзіць
яго сярод гербаў іншых краін.
Гульня “Знайдзі адрозненні”
Перад вучнямі карткі з выявамі гербаў, вельмі падобных на беларускі.
Мэта вучняў знайсці патрэбную картку.
Канструяванне “Герб нашай краіны”
Перад вучнямі элементы герба Беларусі і лішнія дэталі. Вучні
выбіраюць патрэбныя часткі і канструіруюць герб на плакаце.
Вучань чытае верш:
Кожны раз,
Як выходзяць
На плошчу калоны,
Наліваецца неба
Святочнай зарой, -
Сцяг рэспублікі бачу
Чырвона-зялёны,
Что гарыць у сузор і
Айчыны маёй.
Настаўнік:
- Побач з гербам РБ сустракае нас на фабрыках і заводах, у
школах і ВНУ дзяржаўны сцяг. У святочныя дні сцягамі
ўпрыгожваецца кожны населены пункт Беларусі. (Паказ малюнка).
Гісторыя сцяга пачынаецца з глыбокай старажытнасці. На працягу ўсёй
гісторыі Беларусі складаўся і наш беларускі сцяг.
- Колькі колераў мае наш сцяг? (Адказы). Сучасны сцяг РБ
мае два колеры : чырвоны і зялёны. Кожны з іх мае свій сэнс.
- Што вам нагадвае чырвоны колер? (Адказы).
Першы вучань:
- Чырвоны колер звязаны з барацьбой за свабоду і
незалежнасць. Гэта знак перамогі і шчаслівага жыцця. Акрамя гэтага,
чырвоны колер – сімвал сонца.
Настаўнік:
- Што вам нагадвае зялёны колер? (Адказы).
Другі вучань:
- Зялёны колер – колер дабрыні і міру. Гэта сімвал прыроды, зяленай
Расліннасці палёў, лугоў і лясоў. Зеляніна таксама азначае вясновае
абуджэнне прыроды пасля зімовага сну.
Настаўнік:
- Што яшчэ можна ўачыць на сцяге РБ? (Адказы).
Трэці вучань:
- Сцяг РБ мае яшчэ адну важную дэталь – чырвоны арнамент
на белым фоне. У яго аснове – народны ўзор, вышыты на ручніку.
Настаўнік:
- Раней на ручніках вышывалі такі ўзор, як на гэтым фоне
(паказвае сцяг). Арнамент гаворыць аб любові нашага народа да працы.
Дзе яшчэ вы можаце ўбачыць гэты арнамент? (Адказы). Арнамент
выкананы з геаметрычных фігур. Якія геаметрычныя фігуры можна тут
ўбачыць? (Адказы). Так, гэта вялікія і маленькія ромбы. Ромб – сімвал
вечнасці і руху, старажытная ўява багіні Зямлі і Урадлівасці. Ён
абазначае засеянае поле.
Гульня “Знайдзі свій сцяг”
Перад вучнямі плакат з гербамі і сцягамі розных краін у сіметрычным
адлюстраванні. Мэта вучняў знайсці сцяг РБ.
Замалёўка “Наш сцяг”
Вучні малююць граніцы палёў кожнага з колераў сцяга. На палосцы
па вертыкалі малююць узор чырвоным колерам. Потым замалёўаюць фарбамі
кожнае поле сцяга.
(Уключаецца гімн Беларусі)
Настаўнік:
- Хто ведае гэтую мелодыю?
- Гэта гімн нашай краіны. Гімн – таксама сімвал краіны. Яго
слухаюць стоячы. Ён уключаецца на розных урачыстасцях. Напрыклад,
калі сустракаюцца Прэзідэнт РБ з прэзідэнтамі іншых краін. Давайце і
мы паслухаем гімн стоячы.
Вучань чытае верш, потым усе слухаюць гімн.
Песня ў зале загучала,
Людзі разам паўставалі
Ад вяліка да мала,
Гімн наш родны заспявалі.
Гульня “Угадай мелодыю”
Уключаюцца запісы гімнаў РБ і іншых краін. Дзеці павінны
вызначыць, якая па ліку мелодыя – гімн РБ.
Гульня “Мы складаем гімн”
Перад вучнямі тэкст гімна РБ, разрэзаны на часткі. Вучням трэба
скласці часткі па парадку.
3.Падвядзенне вынікаў
Вучням прапануюцца выказванні па тэме, на якія патрэбна адказваць
пры дапамозе сігнальных картак. Калі выказванне правільнае – зялены колер,
калі не – чырвоны.
Выказванні могуць быць розныя. Напрыклад:
- Сімваламі нашай краіны лічацца герб, гімн і зубр.
- Герб РБ абрамляе чырвона-блакітная стужка.
- Сцяг РБ мае два асноўныя колеры? і інш.
4.Рэфлексія
Перад вучнямі лісткі клёна жоўтага і зялёнага колераў. Калі вучням
спадабалася мерапрыемства, і яны жадаюць алей працягваць знаёмства з
сімваламі РБ, яны паказваюць зялены лісток. Калі вучням мерапрыемства
не спадабалася – жоўты лісток.
Пасля правядзення мерапрыемства вучні яшчэ раз разгледзелі
сімвалы нашай краіны. Потым у школе каля сімвалаў выканалі самі гімн
РБ і адправіліся на экскурсію. У час экскурсіі вучні пабывалі ва ўсіх
дзяржаўных установах сваёй вескі і даказалі, што ўсюды на самым
галоўным месцы размяшчаюцца сімвалы РБ: герб, сцяг і гімн.
Начальная школа - еще материалы к урокам:
- Воспитательное мероприятие "По следам полесских робинзонов" 2-4 класс
- Презентация "По следам полесских робинзонов" 4 класс
- Конспект урока "Понятие о здоровье и факторах, влияющих на него" 4 класс
- Разработка урока "Музыкалық дыбыстар"
- Разработка урока "Қажымұқан Мұңайтпасұлы «Жиб-Жица күресі" 3 класс
- Технологическая карта урока "Геометриялық фигуралар және олардың жіктелуі" 1 класс