Контрольный тест "Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага" 8 класс

Кантрольны тэст, 8 клас
I варыянт
1. Адзначце словазлучэнні, у якіх від сувязі – дапасаванне.
А) ісці ў школу
Б) чырвоная хустка
В) бацькоўскі наказ
Г) ісці хутка
Д) адчыніць дзверы
2. Адзначце сказы, ў якіх дапушчаны памылкі.
А) Пятро жаніўся на Таццяне.
Б) На гэтым тыдні хворага на грып прывезлі ў бальніцу.
В) Дзед Рыгор смяяўся над унукам.
Г) Дзеці пайшлі ў лес за грыбамі.
3. Адзначце развітыя сказы.
А) Гарачы дзень.
Б) Грыбны дождж прайшоў над лесам.
В) Сонца схавалася за небасхілам.
Г) Грэе сонца.
Д) Паветра марознае, свежае.
4. Адзначце двухсастаўныя сказы.
А) Чыста стала ў лесе.
Б) Дзяўчына гнала да рэчкі свае крыклівае птаства.
В) Апошнія дні жніўня.
Г) Быць дажджу.
5. Адзначце простыя няпоўныя сказы.
А) Над галавой сіняе неба.
Б) На паляне дубок, на дубочку лісток.
В) У Аляксея радасна было на душы.
Г) Вакол хаты прыгожая агароджа.
6. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца дзейнікамі.
А) Артысты спяваюць.
Б) Вы спявайце, артысты.
В) Маці апранула дзіця.
Г) Ідзі, сынок, вось так, трымайся справа.
Д) Дачушка, па клумбе не хадзі, тут пасеяны кветкі.
7. Адзначце сказы з састаўным дзеяслоўным выказнікам.
А) У маі пачалі цвісці сады.
Б) Чалавек павінен чалавеку радасці прыносіць кожны дзень.
В) Сення ранак ціхі, ясны.
Г) Раніца выдалася ціхая, марозная.
Д) Аловак аказаўся ў партфелі.
8. Адзначце сказы, у якіх ставіцца працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
А) Дзень быў змрочны.
Б) Стаяла позняя восень.
В) Я вучань 8 класа.
Г) Якуб Колас мой любімы паэт.
Д) Вочы нібы васількі.
Е) Вучні дзеці дружныя.
Ж) Назіраць за прыродай цікавая справа
9. Адзначце сказы з састаўным іменным выказнікам.
А)Мой тата быў вясковы настаўнік.
Б) Стол быў пакрыты настольнікам.
В) Бераг стаў нашым.
Г) На лузе трава становіцца зяленай.
10. Адзначце сказы з прамым дапаўненнем.
А) Таня выпіла мінеральнай вады.
Б) Неба закрыта цемнымі хмарамі.
В) Я ўважліва слухаў сябра.
Г) З лесам рана ў мяне дружба завязалася.
11. Адзначце сказы з недапасаванымі азначэннямі.
А) Чытанне лежачы прытупляе зрок.
Б) Я палюбіў начлегі ля Дняпра.
В) Сялянская хата стаяла над светлай ракой.
Г) З вуліцы чуліся звонкія галасы дзяцей.
12. Адзначце сказ з прыдаткам.
А) Колькі ў нашым краі дарог-шляхоў для моладзі.
Б) Як хлеб-соль падносілі старыя, наступіла цішыня.
В) Дзяцел носам-долатам стукае адзін.
13. Адзначце аднасастаўныя пэўна-асабовыя скаы.
А) Дзякую вам за добрыя словы.
Б) Прынеслі ў кошыку грыбы.
В) Ідзі смялей, стаў цверды крок.
Г) Не рабі ліхога і не бойся нікога.
14. Адзначце простыя назыўныя сказы.
А) Гарачы летні дзень.
Б) Дзень гарачы летні.
В) Вось апошні паварот.
Г) Дзікі свіст і бразгат.
15. Адзначце простыя безасабовыя сказы.
А) У хаце вучням не сядзіцца.
Б) Старых патрэбна паважаць.
В) На момант у хаце зрабілася ціха.
Г) Над лесам пачынала днець.
16. Адзначце аднасастаўныя няпэўна-асабовыя скаы.
А) Рэшатам вады не наносіш.
Б) Вечарэла.
В) Пакасілі пожні, знялі з ніў красу.
Г) Мяне вельмі позна папярэдзілі аб небяспецы.
17. Адзначце сказы з аднароднымі членамі.
А) На пагорку, каля рэчкі, у вяселым школьным садзе вішні садзім.
Б) З узгоркамі, раўнінамі вядзе гамонку бор.
В) Я іду, іду між дрэў па асінавай алеі.
Г) З узгоркамі, раўнінамі вядзе гамонку бор.
18. Адзначце сказы, у якіх перад злучнікам ды ставіцца коска.
А) Навальніца насоўвалася павольна ды настырна.
Б) Млын вурчыць ды меле на муку зерне.
В) Шапаціць мне штосьці жыта ды слоў не гамоніць.
Г) У палях марозы ды вятры гуляюць.
19. Адзначце сказы, у якіх паміж аднароднымі членамі трэба паставіць адну коску.
А) І гэты малады хвойнік і гэты лес і гэтыя хвоі зліліся ў адну сцяну лесу.
Б) Свабодны ад заняткаў час і Ігнась і Янка праводзілі ў клубе.
В) Сакавік прыносіць светлыя надзеі і на вясну і на сонца.
Г) Агееў падхапіў ватоўку і, дужа кульгаючы, пайшоў за таварышам.
20. Адзначце сказы, у якіх пры абагульняючых словах трэба паставіць працяжнік.
А) Дрэвы, стагі, будынкі ўсе гэта злівалася з гарызонтам.
Б) На зямлі, на дахах суседніх дамоў усюды ляжаў снег.
В) Грузяць на машыну розныя рэчы кнігі, шафы, стол ложкі.
Г) Вось гэты прастор, як есць, заводы, лясы і пашы ўсе гэта, брат, мае.
Кантрольны тэст, 8 клас
II варыянт
1. Адзначце словазлучэнні, у якіх від сувязі – прымыканне.
А) вельмі весела
Б) прабірацца напрасткі
В) ляжаць у ложку
Г) ісці побач
Д) з далекага поўдня
2. Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі.
А) паслаць па малако
Б) аддзячыць брата
В) захварэць на грып
Г) насміхацца над малым
3. Адзначце неразвітыя сказы.
А) Дзень гарачы.
Б) Увосень ночы доўгія.
В) Ужо развіднелася.
Г) Прыемны халадок.
Д) Ціха і спакойна.
4. Адзначце двухсастаўныя неразвітыя сказы.
А) Узыходзіць сонейка.
Б) Прыгожая свежая раніца толькі яшчэ пачалася.
В) Чаго мне не спіцца?
Г) Цары-дубы стаяць.
5. Адзначце простыя няпоўныя сказы.
А) Раны гояцца часам, а дружбаю гора.
Б) Рыхтуй улетку сані, а зімою калесы.
В) Толя любіў вудзіць рыбу, а Міхась збіраць ягады.
Г) Аднойчы мы пайшлі збіраць яловыя шышкі.
6. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца дзейнікамі.
А) Добры дзень, суседзі, будзем век сябрамі.
Б) Я помню летнія часіны і вас, грыбныя баравіны.
В) Заняткі ў школе скончыліся. Дзеці пайшлі дадому.
Г) Шчаслівая ўсмешка прайшла па твары.
7. Адзначце сказы з састаўным дзеяслоўным выказнікам.
А) Будуць свежым лісцем шалясцець бярозы.
Б) Пазнаць родны горад пад сонцам вясны не магу я.
В) Белы пясок паблізу вады быў затканы зяленымі верасамі.
Г) Я б хацеў майскай ноччу пачаць гэта доўгае апавяданне.
Д) Задача была не з легкіх.
8. Адзначце сказы, у якіх ставіцца працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
А) Лес ціхі, бадзеры, свежы.
Б) Чатыры і пяць дзевяць.
В) Ліхая забава вялікая няслава.
Г) Факты ўпартая рэч.
Д) Ноч была нібы казка.
Е) Старасць не радасць.
Ж) Мірна жыць шчаслівым быць.
9. Адзначце сказы з састаўным іменным выказнікам, у якіх іменная частка выражана
назоўнікам.
А) У познюю восень вада пад мастком чыстая і халодная.
Б) Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб.
В) Бацька мой быў ляснічы.
Г) Вучыцца ў народа – задача кожнага пісьменніка.
10. Адзначце сказы з прамым дапаўненнем.
А) Спелае жыта схіліла каласы.
Б) Дайце мне солі.
В) Ручнік пах дажджом.
Г) Я наліў яму ўсподак малака.
11. Адзначце сказы з дапасаванымі азначэннямі.
А) Сады маладыя цвілі.
Б) Людзі працы сустрэнуць вясну ў полі.
В) Слезы радасці стаялі ў вачах.
Г) Мы збіраліся паступаць у ваенныя вучылішчы.
12. Адзначце сказы з прыдаткам.
А) Некалькі маладых хлопцаў увайшлі ў хату-чытальню.
Б) Яшчэ гарэлі маланкі-кветкі ля дарог.
В) Перад світаннем думкі-мары ўсе ж закалыхалі Кастуся.
13. Адзначце аднасастаўныя няпэўна-асабовыя скаы.
А) Па тэлебачанні будуць паказваць хакейны матч.
Б) Змяркалася.
В) Салаўя песнямі не кормяць.
Г) Так, усюды запалілі агні.
14. Адзначце простыя назыўныя сказы.
А) Пусты небасхіл.
Б) Наступіла зіма.
В) У весцы спяваюць.
Г) Духата і цішыня.
15. Адзначце простыя безасабовыя сказы.
А) К поўдню пацяплела.
Б) Ціха было ў лесе.
В) Ад дабра дабра не шукаюць.
Г) Апельсін прыемна пахне.
16. Адзначце аднасастаўныя абагульнена-асабовыя скаы.
А)Пачынала цямнець.
Б) Раку ўзімку наглуха забівае снегам.
В) Хваробы лечаць і атрутамі.
Г) За багацце розуму не купіш.
17. Адзначце сказы з аднароднымі членамі.
А) Цяпер, у спакойны ліпеньскі дзень, возера нагадвала мора.
Б) Сцепка гаварыў проста і разумна.
В) Мы едзем, едзем па лясной дарозе.
Г) Дзень сення ясны, сонечны.
18. Адзначце сказы, у якіх перад злучнікам ды ставіцца коска.
А) Жылі ў затоках карасі ды ракі.
Б) Месяц свеціць ды не грэе.
В) Равуць на парогах ды пеняцца хвалі.
Г) Няпраўдай свет пройдзеш ды назад не вернешся.
19. Адзначце сказы, у якіх паміж аднароднымі членамі трэба паставіць дзве коскі.
А) Дзень спякотны і вяселы з песняй жніўнаю прыйшоў.
Б) У лесе растуць кедры і лістоўніцы дубы і ліпы бярозы і клены.
В) Люблю я ўзгоркі і насып-курган і сіняй далечы празрысты туман.
Г) То тут то там віднеліся паселішчы.
20. Адзначце сказы, у якіх пры абагульняючых словах трэба паставіць двукроп’е.
А) У нас і цыбуля, і сала, і бульба ўсе есць.
Б) У хаце не было нікога ні старых ні малых.
В) Усе паблісквала свежай афарбоўкай і сцены, і падлога, і новыя столікі.