Оздоровительное мероприятие "Белорусские народные игры"
Фізкультурна-аздараўленчае мерапрыемства
“Бусел, бусел, клякатун...”
(беларускія народныя гульні)
Аўтар: выхавацель групы падоўжанага дня
ДУА “Сярэдняя школа в. Вістычы”
Шчарбакова Юлія Сяргееўна
Мэты: стварэнне ўмоў для развіцця рухальных якасцяў з дапамогай
беларускіх народных гульняў.
Задачы: стварыць умовы для фармавання ведаў пра беларускія народныя
гульні; спрыяць развіццю спрыту, шпаркасці рэакцыі, увагі, назіральнасці;
садзейнічаць фармаванню патрыятызму, любові да роднага краю.
Ход мерапрыемства
1. Падрыхтоўчы этап.
Дорбы дзень, дзеці! Сёння наша мерапроемства прысвечана беларускім
народным гульням. Вясёлыя рухомыя гульні – гэта наша дзяцінства.
Хто не помніць нязменных хованак, даганялкаў! Калі яны з’явіліся? Хто
прыдумаў гэтыя гульні?
На гэта пытанне адзін адказ: яны створаны народам, як і казкі і песні.
Асабліва папулярнымі і любымі былі такія гульні, як гарэлкі, лапта, хованкі.
Як назвы гульняў, так і правілы былі рознымі ў розных абласцях нашай
краіны, але агульным для іх з'яўлялася імкненне выйграць, здабыць перамогу.
Сёння мы з вамі даведаемся пра некаторыя гульні беларускага народа,
навучымся гуляць у іх.
2. Палічымся!
Але, перш чым пачаць гуляць, часцей за ўсё патрэбна было палічыцца. Для
гэтага былі прыдуманы розныя цікавыя лічылкі. Якія лічылкі ведаеце вы?
(Вучні прапануюць свае варыянты).
Зараз мы з вамі вывучым яшчэ адну лічылку на беларускай мове.
Бусел, бусел, клякатун,
Схапіў жабу за каўтун.
Цёгаў, цёгаў, валачыў,
Покі дождж не намачыў.
3. Час гульні.
А цяпер прыйшоў час пагуляць. І першая наша гульня называецца “Што
робіш?”. (Карткі з гульнямі – ў дадатку).
Вось мы паслухалі нашу кемлівую гаспадыню, а зараз – новая цікавая
гульня. І яе назва – “Прэла-гарэла”. (гл. дадатак).
А зараз – гульня “Браднік”. (гл. дадатак).
На якую вядомую вам гульню падобна гульня “Браднік”? У чым іх
адрозненні?
Наступная наша гульня – “Міхасік”. (гл. дадатак). Мы павучымся хутка і
спрытна надзяваць лапці.
Мы пагулялі, і цяпер патрэбна трошкі папрацаваць. Зараз вясна, і мы
будзем сеяць бульбу. (Гульня “Пасадка бубльбы” у дадатку).
4. Падвядзенне вынікаў.
Мы гулялі і працавалі, а таксама даведаліся многа новага. Якая гульня
спадабалася вам больш? Пра што новае і цікавае вы даведаліся на сённяшнім
занятку? (Адказы вучняў).
Дадатак. Карткі з гульнямі
Мэта: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю
рухаў.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць гаспадыню і, стаўшы ў круг, рысуюць
вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзіць ігракоў, задае кожнаму работу,
напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена і г.д. Дзеці
пастукваюць палачкай па свайму кружку і ўвесь час гавораць, якую работу яны
выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца ў сярэдзіне круга і
гаворыць:
- А цяпер будзем усе забіваць цвікі!
Праз некаторы час яна загадвае ім пілаваць, затым стругаць і г. д. Дзеці
абавязаны выконваць усё, што загадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў,
гаспадыня паказвае прутком на аднаго з ігракоў і нечакана пытаецца: «Што
робіш?».
Iгрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку
гульні, пасля чаго гаспадыня дае ўсім новыя заданні. Перамагае той, хто ні разу
не памыліўся.
Мэта: садзейнічае развіццю ўвагі, назіральнасці, інтуіцыі.
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: набор невялікіх прадметаў (рознакаляровыя кубікі, шышкі).
Апiсанне гульні: вядучы ў розных месцах хавае прадметы, гаворачы пры
гэтым:
Прэла-гарэла,
За мора ляцела,
А як прыляцела,
Дык недзе і села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме!
Пасля гэтых слоў усе разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя
прадметы.
Хто знойдзе больш за усіх, той і выйграў.
Гульцы пачынаюць шукаць прадметы толькі пасля таго, як сказаны ўсе
словы.
У той час, калі вядучы хавае прадметы, усе павінны стаяць спіной да яго з
заплюшчанымі вачыма.
Мэта: развіваць уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставінах,
удасканальваць навыкі легкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.
Апісанне гульні: па лічылцы выбіраюць рыбака і завязваюць яму вочы
хусцінкай. Усе астатнія дзеці - рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі
перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-
небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода
(сцяна, лаўка, крэсла і інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак
адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Калі рыбак зловіць каго-
небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто
ты?» злоўлены адказвае: «Я - акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць:
«Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага і зноў пачынае лавіць.
Мэта: садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці.
Інвентар: абручы або кольцы дыяметрам да 50 см.
Месца правядзення: зала, пляцоўка.
Апісанне гульні: для правядзення гульні патрэбна мець некалькі кольцаў
дыяметрам да 50 см., але іх павінна быць на адно менш, чым гульцоў.
Кольцы (або абручы) раскладваюцца па крузе, вакол іх становяцца гульцы.
Адзін з гуляючых гаворыць такія словы:
Ты, Міхаська, не зявай, не зявай!
Лапаточкі абувай, абувай!
Правілы гульні: гучыць беларуская народная мелодыя, гульцы танцуючы
рухаюцца па крузе. Як толькі музыка заканчваецца, усе спыняюцца і стараюцца
як мага хутчэй “абуць лапці” – заняць свабоднае месца у адным з кольцаў.
Гулец, які застаўся без “лапцяў”, выбывае з гульні.
Пасля гэтага забіраецца яшчэ адзін абруч, і гульня працягваецца да той
пары, пакуль у крузе не застанецца адзін гулец. Ён лічыцца пераможцам.
Задача: развіваць спрыт, вынослівасць, хуткасць рэакцыі.
Апісанне гульні: ствараюцца дзве каманды па пять чалавек. Гулец, які
стаіць першым, - капітан, ён трымае ў руцэ мешочак з пяццю бульбінамі
(каменчыкамі). На адлегласці дваццаці крокаў ад кожнай калоны начэрчаны
пяць кругоў. Па сігналу капітаны бягуць да кругоў и садзяць картошку па
адной ў кожны круг, затым вяртаюцца і перадаюць мешочак наступнаму
гульцу. Гулец з мешочкам бяжыць збіраць бульбу і г.д.
Правілы гульні: капітаны стартуюць па сігналу. Гульцы не выходзяць за
лінію без мешочка. Калі бульба ўпала, яе трэба падняць, а затым бегчы.
Падбегать да каманды патрэбна з левага боку.
Начальная школа - еще материалы к урокам:
- Урок русского языка "22-е лицо глаголов настоящего и будущего времени в единственном числе" 4 класс
- Конспект урока литературное чтение "К .Ушинский «Спор деревьев»" 2 класс (УМК «Гармония»)
- Стихи ко Дню матери
- Первый урок в 1 классе по обучению грамоте
- Проектная работа по математике "ВЕСЁЛЫЙ СЧЁТ ОТ 0 ДО 10" 1 класс
- Презентация Н. Носов «Заплатка» 4 класс