Презентация "Янка Купала"
Подписи к слайдам:
Янка Купала
- (1882-1942)
- Асноўныя этапы жыцця і творчасці Янкі Купалы
- пазнаёміць вучняў з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці Янкі Купалы;
- зацікавіць вучняў да чытання твораў пісьменніка;
- выхоўваць любоў да роднай літаратуры, да спадчыны
- Стаім мы перад будучыняй нашай
- І ўсё варожым, сочым ёйны ход ...
- Ці ўскрэснім мы, душой упаўшы,
- звяўшы,
- Каб выйсці ў свет, як нейкі здольны род...
- Я.Купала
- І, як даўней, на волю
- хвалі
- Дзяўчаты кідаюць вянкі...
- А. Вольскі
- “Цёплым летам на Купалле
- Як ноч ляжа без граніц,
- Зводы,чары бліжай, далей
- Відны ў пушчы над крыніцай
- Ля калоды, на калодзе –
- У кожным лесавым куточку,
- Кветка-папараць усходзе,
- Зацвітае ў гэту ночку”.
- “У Купальскую ноч”,1911г
- Вязынка.
- Хата, дзе паэт
- нарадзіўся,-
- цёплы прытулак
- памяці
- Дамінік Ануфрыевіч
- Луцэвіч
- Бянігна Іванаўна
- Луцэвіч
- І старая, і малая хатачка мая...
- Ужо ў гэтым узросце
- будучага пісьменніка
- пачала цікавіць
- народная спадчына: песні, казкі, святы...
- «Прагнасць да ведаў не давала мне спакою, хоць усе дарогі да навукi, як гаворыцца, былі для мяне адрэзаны. Адно, што засталося, —гэта кнiгi, i я iм аддаўся ўсёй душой i сэрцам.»
- Я. Купала.
- « Да 21 года гаспадарыў дома — араў, касіў, сек дровы... Гаспадарка на чужой зямлі апрыкрала. Кінуў гаспадарыць дома i пайшоў шукаць «лёгкага» хлеба. Гэтак праслужыў тры гады ў броварах чорнарабочым. Зазнаў там такога пекла, якога яшчэ дагэтуль не меў.»
- Я. Купала. Аўтабіяграфія
- “ Першы зборнік маіх вершаў быў двойчы канфіскаваны: першы раз – па распараджэнню Пецярбургскага камітэта па справах друку, а другі раз – па прапанове віленскай адміністрацыі.”
- Я. Купала
- «Якую ролю я адыгрываў у «Наша Ніве»? Даводзілася ўсё рабіць: папраўляць рукапісы, у асаблівасці вершы, перакладаць з польскай, рускай або ўкраінскай моваў, рабіць карэктуру, дапамагаць у экспедыцыі газеты i г. д. Усё гэта даводзілася рабіць таму, што штат работнікаў быў вельмі абмежаваны.»
- Я. Купала
- З аўтабіяграфічных матэрыялаў
- Падымайся з нізін, сакаліна сям'я,
- Над крыжамі бацькоў, над нягодамі.
- Занімай, Беларусь маладая мая,
- Свой пачэсны пасад між народамі!..
- «Маладая Беларусь.» 1911 — 1912
- Вяршыняй дакастрычніцкай творчасці Я. Купалы з'яўляецца зборнік «Шляхам жыцця»
- “Песняй вясны лебядзінаю, Скінуўшы зімнія чары, Шэпчуцца явар з калінаю Ў сумнай даліне над ярам.”
- Я. Купала
- “Я даўно чакаю таго дня, каб вярнуцца ў Беларусь. Мне хочацца хутчэй уключыцца ў літаратурную работу і пачаць больш пісаць твораў аб новым жыцці нашага народа.” Я.Купала
- У 20-х гадах працягвае змагацца за адраджэнне Беларусі
- У 1925 годзе ў сувязі з 20-годдзем літаратурнай дзей-насці Янку Купалу было прысвоена званне народнага паэта Беларусі
- У 1934 годзе Янка Купала ўдзельнічае ў рабоце Першага з’езда савецкіх пісьменнікаў, дзе ўпершыню сустракаецца з Максімам Горкім. Тут паэт выступіў з вершам-заклікам «Трэба нам песень»
- Плённым у жыцці народнага песняра быў “ляўкоўскі
- перыяд.” Гэта сапраўдная “болдзінская восень” паэта. Лепшыя вершы савецкага часу былі створаны тут.
- «Жыццё наша такое бадзёрае, вясёлае, што necнi caмi на вусны просяцца. Далі такія ў нас ясныя i прыгожыя, людзі такія ў нас, што сапраўды кожны з ix можа стаць героем у любы час, у любы мiг; справы такія ў нас пайшлі, што ў кожным куточку Саюза Саветаў, у любым калгасе, на любым заводзе можна заваяваць сабе сусветную славу.»
- Я. Купала
- « ...Багатай узнагаро-дай адказаў мне народ на мае песні. У многа разоў узнагароджана мая скромная, але ішоўшая заўсёды ад самага сэрца праца.»
- Я. Купала
- 1940 ГОД
- «Беларусы, браты i сёстры мае!
- Пачалася вялікая i бязлітасная расплата з подлымі захопнікамі. На нашай зямлі знайшлі сабе магілы звыш шасці мільёнаў гітлераўцаў. Банды гітлераўскіх ваяк ужо коцяцца з са-вецкіх земляў, усцілаючы дарогi дзесяткамі тысяч трупаў штодзень i паліваючы нашы палі сваёй паганай крывёю...
- Блізак час, калі зноў мы збяромся ў шчасці i радасці вялікай сваёй сям'ёй народнай зямлі для вялікай працы аднаўлення i творчасці.»
- Я.КУПАЛА
- 28 чэрвеня 1942 года Янка Купала памёр.
- Дваццаць гадоў яго прах пакоіўся ў Маскве. Да 80-годдзя з дня нараджэння паэта урна з прахам была перавезена ў Miнск.
- “Я люблю гэты помнік просты
- Пад высокім зялёным шатром...
- І нібы не было тае
- ростані
- Пад аркестра журботны гром.
- Я гляджу на аблічча
- роднае,
- Песню славы складаю
- з зарой.
- Ты заўсёды, пясняр наш,
- з народам быў,
- І народ будзе вечна з табой.”
- П. Панчанка
- “ І, як даўней, на волю хвалі
- Дзяўчаты кідаюць вянкі.
- Якія кветкі ў спалучэннях
- Любоўна сплеценых
- вянкоў!
- А мне прыносіць ачышчэння
- Струмень купалаўскіх радкоў.”
- А. Вольскі “Купалле”
- “Цяпер стаіць тут светлы дом,
- Музей славутага паэта.»
- А. Астрэйка
- Літаратурны музей
- Янкі Купалы
Литература - еще материалы к урокам:
- Презентация "Педагогічна діяльність Г. Сковороди"
- Презентация "Кощей Бессмертный: славянская этимология и трансформация образа в сказках" 5 класс
- Презентация "Литература - искусство слова" 9 класс
- Презентация "Лиро-эпостық жырлар. "Қыз Жібек" жыры"
- Презентация "Жизнь и творчество Лермонтова" 9 класс
- Презентация "Қожа Ахмет Яссауи сопылық ілімі"