Конспект занятия "Беларусь - мая Айчына!" 3 класс
Утверждаю
Директор ГУО « Боровлянская
средняя школа № 2»
Е.А. Хиля
30 августа 2017 года
Беларусь – мая Айчына!
Учитель: Пугач Татьяна Николаевна
2017
Форма ўрока: урок-віктарына
Мэта: абагульніць і сістэматызаваць веды вучняў пра
Беларусь; развіваць уменне абагульняць, аналізаваць, рабіць вывады і весці
доказ; садзейнічаць выхаванню любві да Радзімы, пачуцця гонару за свой
край, свой народ.
Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, карткі-заданні для віктарыны,
сімвалы-назвы каманд, “васількі”, малюнкі, фотаздымкі з адлюстраваннем
беларускай прыроды, фотаздымак Францыска Скарыны, “далоні”, абрыс
карты Рэспублікі Беларусь.
Ход занятка:
(эпіграф на дошцы)
Каб любіць Беларусь нашу мілую,
трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць…
Віншавальнае слова настаўніка:
- Шаноўныя сябры! Віншую Вас з Днём Ведаў, з пачаткам
навучальнага года! Дзень Ведаў – гэта свята тых, хто вучыцца, і тых, хто
вучыць. Жадаю вам поспехаў, працаздольнасці і цікавасці ў набыцці новых
ведаў. А вашым бацькам – заўсёды ганарыцца сваімі дзецьмі і іх поспехамі.
Работа па тэме ўрока:
- Сябры, давайце паглядзем, якая прыгожая наша Радзіма.
Фільм “Один день из жизни страны”
“Далонь”
- Перад вамі на парце малюнак вашай далоні. Напішыце ў сярэдзіне
назву сталіцы нашай Радзімы. (Мінск)
- А на кожным пальчыку – назву абласных цэнтраў Рэспублікі
Беларусь. (Гомель, Гродна, Брэст, Віцебск, Магілёў)
“Маю Беларусь..”
- Працягніце выраз: “Маю Беларусь я ….” (вучні працягваюць выраз, на
дошцы з’яўляецца запіс: люблю, берагу, паважаю, прымаю ўдзел, зберагаю)
“Францыск Скарына”
- Назавіце імя знакамітага беларускага першадрукара з Полацку?
(Францыск Скарына)
- Што абазначаюць даты на дошцы: 1517 – 2017?
Фільм “500 лет белорусского книгопечатания”
Віктарына (Каманды “Бусляняты”, “Зубраняты” (Дадатак 1)
Конкурс 1
- Чаму ў нашай краіны такая назва – “Беларусь”? (Дадатак 2)
За кожны правільны адказ каманда атрымлівае “васілёк”(Дадатак 3).
За дадатковы азказ таксама “васілёк”.
Конкурс 2
- У наступным конкурсе вам трэба адказаць на пытанні адным словам і
запісаць адказы.
Кожная каманда атрымлівае ліст з пытаннямі (Дадатак 4). За
правільнае слова каманда атрымлівае “васілёк”.
- Кожны з нас павінен ганарыцца тым месцам, дзе ён нарадзіўся і
жыве, сваёй Бацькаўшчынай.
Конкурс 3
- А зараз разгадайце крыжаванку.
Кожная каманда атрымлівае крыжаванку з заданнем (Дадатак 5). За
правільнае выкананне задання каманда атрымлівае тры “васількі”.
Падвядзенне вынікаў:
- Мне здаецца, што наша Радзіма ўжо зараз можа ганарыцца вашымі
поспехамі, і яшчэ будзе ганарыцца вамі ў будучыні.
Хай кожны з вас стане сапраўдным грамадзянінам
нашай Айчыны. Любіце, паважайце і абараняйце яе!
Вучні вышаюць свае папяровыя далоні вакол абрыса
Рэспублікі Беларусь на дошцы:
Дадатак 1
БУСЛЯНЯТЫ
ЗУБРАНЯТЫ
Дадатак 2
Чаму ў нашай краіны такая назва – “Беларусь”?
1. Белая – ад колеру ільняной вопраткі і светлых валасоў
жыхароў краіны.
2. Край людзей, не пакораных ворагамі; белы – значыць вольны.
3. Зямля белых буслоў, якія, калі ўзляталі, засцілалі неба сваімі
крыламі.
4. Хрысціянская Русь: Русь Белая – значыць праваслаўная.
5. У далёкія часы ваду называлі словам “русь” ці “рос”, а славяне
дадавалі да яго яшчэ адно слова – “белая”, значыць чыстая.
Дадатак 3
Дадатак 4
Якім словам можна назваць кватэру ці хату, дзе жывеш ты, твае
тата і мама?
_________________________________________________________
Якім адным словам можна назваць і вёску, у якой ты жывеш, і лес,
куды ходзіш у грыбы, і рэчку, на якой ловіш рыбу? __________________
Як называецца твая Радзіма? ________________________________
Як называюць хлопчыка, які нарадзіўся і жыве ў Беларусі?
_____________________________________________________________
Як называюць дзяўчынку, якая нарадзілася і жыве ў нашай краіне?
________________________________________________________________
Словы-памочнікі: Беларусь, беларусачка (беларуска), дом, Радзіма.
Дадатак 5
Заішы словы ў крыжаванку (па вертыкалі). Паразважайце, як кожнае з
гэтых слоў датычыцца нашай краіны – Беларусі.
Б
Е
Л
А
Р
У
С
Ь
Мінск, зубр, лён, васілёк, бусел, Бацькаўшчына, бульба, беларус.