Конспект урока "Рэлігія і міфалогія ўсходніх славян" 6 класс
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Стайская сярэдняя школа Лепельскага раёна”
Тэма: Рэлігія і міфалогія ўсходніх славян
Тухта Наталля Пятроўна,
настаўнік гісторыі,
вышэйшая кваліфікацыйная
катэгорыя
Тэма: Рэлігія і міфалогія ўсходніх славян
Мэта: характарыстыка вераванняў старажытных жыхароў Беларусі
Задачы:
- пазнаёміць вучняў з язычніцкай рэлігіяй і міфалогіяй усходніх
славян, верай у варожых і спрыяльных чалавеку духаў;
- развіваць мову, уменне тлумачыць гістарычныя тэрміны, раскрываць
прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі;
- выхоўваць уяўленне аб ролі веры ў жыцці стражытнага чалавека
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу
Абсталяванне: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны
XIII ст.: Вучэбны дапаможнік для 6 класа агульнаадукацыйных устаноў з
беларускай мовай навучання / Пад рэдакцыяй Г.В. Штыхава, Ю.М. Бохана. –
Мн., 2011; індывідуальныя карткі для вучняў па вывучэнні новага матэрыяла,
карткі з дыферэнцыраванымі заданнямі і адказамі, прэзентацыя да ўрока,
электронная версія інтэрактыўнай гульні па абагульненню ўрока.
Ход урока.
I. Арганізацыйны этап
Дзень добры, сядайце, калі ласка.
Вас запрашаю на ўрок, нібыта ў казку,
Жадаю шчасця, поспехаў, дабра
І сонечнага веснавога цяпла.(1 слайд)
II. Этап актуалізацыі вопыту вучняў
Вашай увазе прапануецца крыжаванка, разгадаўшы якую, паспрабуем
вызначыць тэму ўрока (крыжаванка змешчана на картках, якія раздаюцца
вучням)
- Разгадванне крыжаванкі
1. Атрад узброеных і спецыяльна абучаных ваеннай справе людзей
(дружына).
2. Кіраўнік роду або племя, самы вопытны чалавек (старэйшына).
3. Продкі сучасных літоўцаў і латышоў, да прыходу славян засялялі
значную тэрыторы Беларусі (балты).
4. Натуральны падатак, які плацілі князю залежныя людзі (даніна).
5. Усходнеславянскія плямёны, якія пражывалі ў балоцістай
мясцовасці на поўдні Беларусі (дрыгавічы).
6. Паданне аб легендарных герох, багах, аб паходжанні розных з’яў
прыроды (міф).
7. Ваенны правадыр племені, уладар княства (князь).
- У выдзеленых клетачках атрымаліся словы РЭЛІГІЯ, МІФ.
Зыходзячы з гэтых слоў, сфармуліруйце тэму ўрока?(2 слайд)
- Вызначце задачы ўрока
Знаёмства з планам (запіс на дошцы)
1. Культ продкаў
2. Духі
3. Язычніцкія багі
4. Свяцілішчы
5. Абрады
6. Міфы
У канцы ўрока адкажам на пытанне: Чаму нашы продкі верылі ў духаў
і мноства багоў, складалі міфы?
2
4 5
3 7
1 6
III. Аперацыйна-пазнавальны этап.
1. Культ продкаў (тлумачэнне настаўніка)
Нашы продкі з глыбокай старажытнасці верылі, што ў чалавека ёсць
душа. Такое рэлігійнае ўяўленне вучоныя называюць анімізмам. Існавала
перакананне, што душы людзей і пасля іх смерці маглі ўплываць на жыццё
жывых. У родавым грамадстве вельмі важнай была падтрымка сваякоў.
Толькі разам людзі маглі весці гаспадарку і супрацьстаяць ворагам.
Пашанай карысталіся старыя людзі, старэйшыны, бо яны пражылі доўгае
жыццё і былі вопытнымі. Славяне верылі, што нават пасля смерці,
старэйшыны роду дапамагаюць сваім нашчадкам. Так зарадзіўся культ
продкаў. Душы памерлых ахоўвалі род і ўсяляк спрыялі яго росквіту. Да
нашага часу захаваўся вокліч «Чур мяне!». Калісьці ім заклікалі на дапамогу
продкаў. Чур — гэта і ёсць продак. Ад гэтага слова паходзіць назва далёкіх
продкаў — «прашчуры». Душы продкаў трэба было схіліць да сябе. Таму ім
прыносілі ахвяры, у іх гонар наладжвалі піры. Да нашага часу захаваўся
звычай памінання памерлых продкаў.
- Калі мы памінаем продкаў? (адказы вучняў).
2. Духі
Славяне верылі, што ўвесь свет, які іх акружае населены духамі. Таму
яны пакланяліся агню, сонцу, дрэвам, камяням і рэкам. З існаваннем веры ў
духаў вы ведаеце з урокаў беларускай літаратуры. Вам прапануецца
віктарына “Пазнайце духа па апісанні”. (Кветка з пялёсткамі: вучні
адрываюць пялёсткі, на якіх запісаны загадкі. Чытаюць іх і адгадваюць).
Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай.
І гадамі грэюся – сплю на дне ракі.
Твар травой аблытаны, быццам павуцінай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі. (Вадзянік)
Выходзіць здань дзіўная з віру
І творыць варожбы свае.
Сцюдзёная льецца вадзіца
Па целе з распушчаных кос,
А вочы блішчаць, як дзве зоры,
А вочы глядзяць да нябёс. (Русалка)
Ходзіць велікан па лесе,
А слядоў няма на снезе. (Лесавік)
Хатні дух, гаспадар і заступнік. (Дамавік)
Жыхар і гаспадар лазні.
З ахвотай парыцца і мыецца.
За дрэнныя ўчынкі карае
Гарачым парам і пужае рогатам. (Лазнік)
Клапоціцца пра ўрадлівасць палёў і лугоў.
Адпужвае шкодных насякомых.
Людзей, якія працуюць апоўдні,
Можа пакараць сонечным ударам. (Палявік)
Сядзібны дух, які жыве ў хляве. Пры сімпатыі да сваіх гаспадароў
песціць і чысціць кожную скаціну, заплятае коням грывы, носіць ваду
вёдрамі, падкладвае паболей корму. (Хлеўнік)
1. Язычніцкія багі
Вучні расказваюць пра язычніцкіх багоў, з якімі яны пазнаёміліся
самастойна
ПРЫЁМ ПАМЕТКІ НА ПАЛЯХ
Вучні чытаюць матэрыял падручніка “Свяцілішчы” з паметкамі на
палях (галачка – мне гэта вядома, + - новае, ? – невядомае) і рыхтуюцца
апісаць ілюстрацыю на с.67 згодна пытанняў.
1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?
2. Што ўяўлялі свяцілішчы?
3. Растлумачце паняцце ідал
4. Чаму багам прыносілі ахвяры?
(Праверка выканання задання)
Вучні чытаюць матэрыял падручніка “Абрады” і дапаўняюць тэкст з
пропускамі.
У старажытнасці жыццё чалавека суправаджалі … (абрады). Гэта
спецыяльныя рытуальныя дзеянні пры нараджэнні, вяселлі, смерці чалавека.
Асаблівую ўвагу нашы продкі надавалі пахавальнаму абраду. Да X ст. …
(спальвалі) нябожчыкаў, пазней – хавалі ў зямлю. Разам з нябожчыкам
змяшчалі яго … (рэчы) – верылі ў замагільнае жыццё. Пахавальны абрад
складаўся з памінальнай ежы і … (трызны) – гульні або спаборніцтва ў
гонар нябожчыка. Каляндарныя абрады былі цесна звязаны з …
(земляробчымі) работамі. Цікавымі абрадамі суправаджаліся святы такія як
Купала, Дажынкі, Зажынкі. Людзі верылі, што абрадамі можна паўплываць
на сілы … (прыроды).
(праверка выканання задання)
IV. Фізкультхвілінка
Перуну – паклонімся, Ярылу памолімся , Сварогу - паклонімся, хорсу
памолімся і г.д.
Настаўнік:
- Славяне ў дахрысціянскі перыяд не валодалі рэлігіяй, адзінай для ўсіх
плямёнаў. Аднак іх рэлігійныя уяўленні пра прыроду, навакольнае
асяроддзе, стыхіі вельмі блізкія адзін аднаму. Гэта дазваляе казаць пра
існаванне ў старажытных славян адмысловай народнай веры -
ЯЗЫЧНІЦТВА. Што азначае “язычніцтва”? Я “зычу естество”, гэта
значыць: “я агучваю прыроду”. Гэта вельмі добрае слова. У чым сіла
язычніцтва? Жыць з прыродай у адзінстве, не спрабаваць яе заняволіць.
Ва ўсе часы людзей цікавіла пытанне пра паходжанне жыцця. Міфы пра
нараджэнне свету, дзеяннях багоў стваралі ўсе народы планеты.
V. Замацаванне ведаў
Вучням прапаноўваецца інтэрактыўная інтэлектуальная гульня ў
выглядзе прэзентацыі, якая абагульняе веды, атрыманыя на ўроку.
VI. Дамашняе заданне
§13, індывідуальнае заданне: падрыхтуйце паведамленне аб адным са
старажытных святаў або абрадзе.
VII. Рэфлексія “Адным словам”
- Закончыце сказ адным словам:
Прайшоўшы ўрок – гэта…
На гэтым уроку я…
Дадатак 1
ІМЯ БОГА
Апекуном чаго быў?
Бог навальніцы, грому, маланкі
Бог сонца і агню
Бог дажджу
Бог сонца
Бог жывёлагадоўлі
Бог веснавой урадлівасці
Заступніца жанчын, жаночых заняткаў
Лада
Багіня кахання і прыгажосці, юнацтва і
плоднасці, апякунка шлюбу
Лёля
Багіня вясны і дзявочага хараства
Мара (мора)
Багіня смерці
ІМЯ БОГА
Апекуном чаго быў?
Дадатак 2
1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?
2. Што ўяўлялі свяцілішчы?
3. Растлумачце паняцце ідал
4. Чаму багам прыносілі ахвяры?
Дадатак 2
1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?
2. Што ўяўлялі свяцілішчы?
3. Растлумачце паняцце ідал
4. Чаму багам прыносілі ахвяры?
Дадатак 2
1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?
2. Што ўяўлялі свяцілішчы?
3. Растлумачце паняцце ідал
4. Чаму багам прыносілі ахвяры?
Дадатак 2
1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?
2. Што ўяўлялі свяцілішчы?
3. Растлумачце паняцце ідал
4. Чаму багам прыносілі ахвяры?
Дадатак 2
1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?
2. Што ўяўлялі свяцілішчы?
3. Растлумачце паняцце ідал
4. Чаму багам прыносілі ахвяры?
Дадатак 2
1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?
2. Што ўяўлялі свяцілішчы?
3. Растлумачце паняцце ідал
4. Чаму багам прыносілі ахвяры?
Дадатак 2
1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?
2. Што ўяўлялі свяцілішчы?
3. Растлумачце паняцце ідал
4. Чаму багам прыносілі ахвяры?
Дадатак 3
У старажытнасці жыццё чалавека суправаджалі … . Гэта
спецыяльныя рытуальныя дзеянні пры нараджэнні, вяселлі, смерці чалавека.
Асаблівую ўвагу нашы продкі надавалі пахавальнаму абраду. Да X ст. …
нябожчыкаў, пазней – хавалі ў зямлю. Разам з нябожчыкам змяшчалі яго …
– верылі ў замагільнае жыццё. Пахавальны абрад складаўся з памінальнай
ежы і … – гульні або спаборніцтва ў гонар нябожчыка. Каляндарныя
абрады былі цесна звязаны з … работамі. Цікавымі абрадамі
суправаджаліся святы такія як Купала, Дажынкі, Зажынкі. Людзі верылі,
што абрадамі можна паўплываць на сілы …. .

Дадатак 4
I узровень (5-6 балаў)
1. Выберыце правільны адказ
Адзін з галоўных багоў славян:
а) Ярыла, б) Вялес; в) Пярун.
2. Пералічыце духаў, якім пакланяліся славяне.
3. Напішыце імя старажытнагрэчаскага бога, якому людзі пакланяліся
гэтак сама, як Перуну.
4. Праверце правільнасць свайго адказу з узорам настаўніка.
II узровень (7-8 балаў)
1. Напішыце слова-сінонім да слова язычніцтва.
Язычніцтва -
2. Растлумачце, чаму славяне стараліся задобрыць сваіх багоў і
наладжвалі ў іх гонар розныя святы, прыносілі ім дары.
3. Праверце правільнасць свайго адказу з узорам настаўніка.
III узровень (9-10 балаў)
1. Растлумачце, чаму славяне стараліся задобрыць сваіх багоў і
наладжвалі ў іх гонар розныя святы, прыносілі ім дары.
2. Чаму ўсходнія славяне спальвалі нябожчыка разам з некаторымі
рэчамі, якімі ён карыстаўся пры жыцці.
3. Праверце правільнасць свайго адказу з узорам настаўніка.
Адказы I узровень
1. в
2. вадзянік, дамавік, русалка, лазнік, палявік, лесавік
3. Зеўс
Адказы II узровень
1. Мнагабожжа
2. Бо ад багоў залежаў добры ўраджай, перамога ў вайне, вылечванне
ад хваробы .
Адказы III узровень
1. Бо ад багоў залежаў добры ўраджай, перамога ў вайне, вылечванне
ад хваробы .
2. Верылі ў замагільнае жыццё. Рэчы спатрэбяцца чалавеку на тым
свеце.
- Чаму нашы продкі верылі ў духаў і мноства багоў, складалі міфы і
легенды?
История - еще материалы к урокам:
- Презентация "Дедушкины часы"
- Тренинг для подготовки к экзамену по истории
- Презентация "Внешняя политика Павла I"
- Презентация "Православная архитектура. Собор Святая София в Константинополе"
- Сценарий урока "Православная архитектура. Собор Святая София в Константинополе"
- Конспект урока "Казахско - русские отношения" 8 класс