Конспект урока "Скланенне прозвішчаў і назваў населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, -ін" 6 класс

УА “Магілёўская дзяржаўная
гімназія-каледж мастацтваў”
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Дабравольская Ірына Васільеўна
Тэма: Скланенне прозвішчаў і назваў населеных пунктаў на
–оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, -ін.
Мэты:
- пазнаёміць вучняў з адрозненнямі ў змяненні ўласных назоўнікаў, якія абазначаюць
прозвішчы і назвы населеных пунктаў;
- навучыць правільна ўтвараць формы творнага і меснага склонаў уласных назваў на –оў, -ёў,
-аў, -ын, -ін, ужываць такія назоўнікі ў вусным і пісьмовым маўленні;
- садзейнічаць выхаванню ў вучняў пачуцця гонару за сваю малую Радзіму, Магілёўшчыну.
Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.
Абсталяванне: Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 6 класа агульнаадукацыйных
устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання, карткі з заданнямі, геаграфічныя карты.
Афармленне дошкі: запіс даты і тэмы ўрока, дамашняе заданне .
Ход урока
1. Арганізацыйны момант
2. Паўтарэнне пройдзенага матэрыяла.
На дошцы. Восень, павуцінка,сонейка, настрой, усмешка.
-Якім чынам гэтыя словы звязаны з тэмай, што зараз вывучаем? Якой яны часціны мовы?
Віктарына. -А што вы ведаеце пра назоўнік, дапаможа высветліць віктарына. Вы,
напрыклад, ведаеце ,што:
- назоўнікі, якія абазначаюць людзей, жывёл, птушак, а таксама іншых жывых істот і
адказваюць на пытанне хто?, называюцца…(адушаўленымі). Прывядзіце прыклад.
- нежывых прадметаў, з’явы прыроды, расліны, пачуцці і адказваюць на пытанне што?,
называюцца…(неадушаўленымі).
- Да якога віду належаць словы народ, нябожчык?( народ-неадуш., нябожчык-адуш.)
Чаму?
- Адушаўленыя назоўнікі, што абазначаюць асоб, называюцца…(асабовымі).
- Назавіце прыклад канкрэтнага і абстрактнага назоўніка.
- Прывядзіце прыклады слоў, што абазначаюць зборныя і рэчыўныя назоўнікі.
3. Падрыхтоўка вучняў для засваення новага матэрыялу.
У сшыткі запісаць дату.
Добра, а сёння працягваем знаёмства з гэтай цудоўнай часцінай мовы. Запішам у радок
назоўнікі.
У радок пад дыктоўку запісаць назоўнікі.
А. Куляшоў, А.Пысін, I. Чыгрынаў, М. Лынькоў, В. Быкаў, А. Грачанікаў, Я. Сіпакоў, I.
Шамякін, Р. Барадулін, Г. Бураўкін.
Барысаў, Тураў, Ракаў, Магілёў, Крошын, Жлобін.
- Што аб’ядноўвае гэтыя назоўнікі? (Уласныя)
- Якія назоўнікі называюцца ўласнымі? (Гэта імёны, прозвішчы людзей, клічкі жывёл,
назвы гарадоў, вёсак, рэк, фабрык, калгасаў, часопісаў, літаратурных твораў і інш.)
- Якія з пералічаных пісьменнікаў з’яўляюцца нашымі землякамі, нарадзіліся на
Магілёўшчыне? (Куляшоў, Пысін, Чыгрынаў).
Праца з тэкстам. Тэкст на слайдзе.Прачытаць тэкст, адказаць на пытанні, назваць
уласныя назоўнікі.
Магілёўшчына радзіма слаўных сыноў беларускай зямлі. Нагадаем некаторых
з іх: Пётр Мсціславец, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Генадзь
Аўсяннікаў. Хто з іх народны артыст? Хто вядомы мастак? Хто класік беларускай
літаратуры? Хто адзін з першадрукароў?
- Растлумачце пастаноўку працяжніка ў першым сказе.
- Яшчэ раз звернемся да запісаных вамі назоўнікаў. Што ў іх агульнага? Звярніце ўвагу,
на што заканчваюцца назоўнікі.
На дошцы (адваротны бок). Як правільна напісаць у Тв. склоне Куляшовым ці
Куляшовам? Туравым або Туравам? Аб Куляшове ці аб Куляшову? Аб Тураву ці аб
Тураве?
У гэтых канчатках лёгка заблытацца і памыліцца. А можа, хто з вас ведае ад чаго залежыць
правапіс дадзеных канчаткаў?
-Давайце прыгадаем, ці ёсць прозвішчы з такімі канчаткамі ў вашым класе, ды і ў школе
ўвогуле? Стаўце іх у мужчынскі род. (Пеклін, Старавойтаў, Росінаў, Сцяпанаў, Калоцін)
-Запішыце тэму ўрока. Скланенне прозвішчаў і назваў населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў,-еў,-
ын, -ін. (Можна на дошцы запісаць не ўсю назву ўрока, а потым з вучнямі дапісаць)
-Зыходзячы з тэмы ўрока, чаму павінны навучыцца сёння? (Правільна пісаць канчаткі ў
прозвішчах, назвах населеных пунктаў на –оў, ёў, аў, яў, ін, ын у Тв. і М. склонах.)
4. Тлумачэнне новага матэрыялу.
Аналіз табліцы
Склоны
Канчаткі прозвішчаў
Кнчаткі назваў населеных
пунктаў
Н.
Р.
Д.
В.
Т.
М.
Куляшоў, Сілін
-а
-у
-а
-ым
-у
Магілёў, Шумілін
-а
-у
-ам
-е
- Каб правільна напісаць канчатак у назоўніках на –оў,-ёў,-аў,-яў,-ын,-ін, што трэба
ўлічваць?
- У якіх склонах канчаткі не супадаюць?
- Прачытаць правіла на с.71
- Звернемся да слоў на дошцы уляшовым ці Куляшовам), і выберым правільны
варыянт напісання слоў. ( Правільна: Куляшовым, Туравам, аб Куляшову, аб Тураве).
5. Замацаванне новага матэрыялу.
Праца з карткамі. “Хто хутчэй?” Дапісаць у картках канчаткі назоўнікаў. Потым
абмяняцца і праверыць работу суседа.
З мастаком Шышкін.., п’есы, напісаныя Бетховен.., гутарыць з Рыгорам Барадулін..,
сустрэцца пад Лоев.., з рэжысёрам Турав.., пасёлак пад Турав.., прыпынак пад Магілёв..,
створанае Канстанцінам Тарасав.., адпачываць пад Рагачов.., шахты пад Старобін..,
напісанае Шамякін.., азёры пад Браслав.., пазнаёміцца з Барадзін… Стасем, вёска пад
Крычав.., захапляцца горадам Кракав.. .
Праца са слайдам.
Звярніце ўвагу на наступны слайд.
У мовазнаўстве вылучаецца асобны раздзел анамастыка (ад грэчаскага оnomastikе
мастацтва даваць імёны), які займаецца вывучэннем уласных імёнаў. Анамастыкай
называецца і сукупнасць усіх уласных імёнаў. Да іх адносяцца імёны асабовыя, імёны па
бацьку, прозвішчы, мянушкі людзей і жывёл, назвы гарадоў, рэк, акіянаў, плошчаў, нябесных
цел і г.д.
Уласныя імёны, якія называюць людзей, – гэта антрапонімы, а навука, якая займаецца іх
вывучэннем, – антрапаніміка (ад грэчаскага anthropos чалавек і onyma імя).
Геаграфічнымі назвамі – тапаніміка (грэчаскае topos месца і onyma імя). Тапонімы і
антрапонімы – пераважна назоўнікі.