План-конспект урока "Тэарэма, адваротная тэарэме Піфагора" 8 класс


Тэма ўрока Тэарэма, адваротная тэарэме Піфагора
Клас 8
Настаўнік Юч Алена Паўлаўна
Мэты ўрока: замацаваць уяўленне аб тэарэме Піфагора, тэарэме , адваротнай
тэарэме Піфагора; арганізаваць дзейнасць, накіраваную на фарміраванне ўменняў і
навыкаў прымянення атрыманых ведаў пры рашэнні задач; стварыць умовы для
фарміравання логікі, інтуіцыі навучэнцаў; садзейнічаць выхаванню мэтанакіраванасці,
настойлівасці, камунікатыўнай культуры, развіццю умення рабіць асэнсаваны выбар.
Тып урока: замацаванне раней атрыманых ведаў.
Форма ўрока: практыкум з элементамі кантролю.
Абсталяванне: ПК, прэзентацыя, на дошцы гатовыя чарцяжы, падручнік “Геаметрыя–
8” аўтара У.У.Шлыкава
Ход урока
1. Арганізацыйны момант
2. Праверка дамашняга задання ( слайды 1 і 2)
№ 252
Рашэнне :
AD = DC = 24 : 2 = 12 (см);
BD = 15
2
12
2
= 9(см);
S
ABC
=
1
/
2
.
24
.
9 = 108(см
2
).
Адказ: 108 см
2
№ 254
Рашэнне:
BD медыяна, бісектрыса, вышыня.
DBC = 60
0
, D = 90
0
, C = 30
0
;
AD = DC = 18 : 2 = 9 (см);
BD = x см, тады BC = 2x см;
4x
2
x
2
= 81,
x = 3√3,
BD = 3√3 см;
S
ABC
=
1
/
2
AC
.
BD;
S
ABC
=
1
/
2
.
18
.
3√3 = 27 √3 (см
2
).
Адказ: 27 √3 см
3. Актуалізацыя апорных ведаў
Паўтарыць тэарэму Піфагора, тэарэму, адваротную тэарэме Піфагора. Запісаць
тэарэму Піфагора для некалькіх трохвугольнікаў, якія абазначаны рознымі літарамі.
Гатовыя чарцяжы на дошцы.
4. Практычнае прымяненне атрыманых ведаў
Рашыць задачы № 265; № 267;
Фізкультхвілінка
Рашыць задачы № 268; № 269.
5. Праверка ўзроўню і якасці засваення вывучанага матэрыялу
Тэст на ПК
Варыянт 1
1. У прамавугольным трохвугольніку з катэтамі 4 дм і 30 см гіпатэнуза роўна:
А) 2 √229см; б) √7 дм; в) 5 дм; г) 2 √ 221 см.
2. У прамавугольным трохвугольніку з гіпатэнузай 4 і катэтам 3, другі катэт
роўны:
А) 1; б) 7 ; в) 5 ; г) √7.
3. У раўнабедраным трохвугольніку АВС аснова АС = 6 см.Калі бісектрыса вугла В
роўна 8, то бакавая старана роўная:
А) √73; б) 2 √7; в) 11; г) 10.
4. Адна старана прамавугольніка ў два разы большая за другую. Калі дыяганаль
гэтага прамавугольніка роўна 8, то яго большая старана роўна:
А) √ 5; б) 2 √ 5; в)
5
/
3
; г)
10
/
3
.
5. Адлегласць ад пункта О , цэнтра акружнасці, да хорды CD
роўная 2 см, а да хорды MN – 1,7 см. Калі CD = 8 см, то
А) MN > 8 см; б) MN < 8 см; в) MN = 8 см ; г) для
ацэньвання MN не хапае дадзеных.
Варыянт 2
1. У прамавугольным трохвугольніку з катэтамі 16 см і 12 см гіпатэнуза роўна:
А) 4√1609 мм; б) 4√7 см; в) 30 см; г) 20 см.
2. У прамавугольным трохвугольніку з катэтамі 5 і 4 гіпатэнуза роўна:
А) √41; б)9; в) 3; г) 41.
3.У трохвугольніку АВС АВ = ВС = 10. Калі АС = 8, то медыяна, праведзеная з
вяршыні В да стараны АС, роўная:
А) 2√29; б) 2√21; в) 6; г) 4.
4. Калі дыяганаль квадрата роўна 6, то яго старана роўная:
А) 2√3; б) 3√2; в) 3; г) 4.
5. Адлегласць ад пункта О , цэнтра акружнасці, да хорды
АВ роўная 3 см, а да хорды CD – 3,2 см. Калі AB = 10 см, то
А) CD = 10 см; б) CD < 10 см; в) CD = 10 см ; г) для
ацэньвання CD не хапае дадзеных.
6. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлесія
1. Праверыць адказы.
Варыянт 1: 1в; 2г; 3а; 4б; 5б.
Варыянт 2: 1г; 2а; 3б; 4б; 5в.
2. Самаацэнка.
7. Дамашняе заданне
Паўтарыць §1 - §2, № 266; № 270.